Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў "Полымя міру" падарожнічае па сталіцы

Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў "Полымя міру" падарожнічае па сталіцы

Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў
18 Чэр 2019

Пасля яркай цырымоніі сустрэчы на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску агонь II Еўрапейскіх гульняў пачаў свой фінальны адрэзак шляху: да пачатку самай чаканай спартыўнай падзеі года засталося ўсяго некалькі дзён. Раніцай 18 чэрвеня старт эстафеты быў дадзены ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Адкрыла маршрут алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Надзея Скардзіна, якая перадала факел спеваку Дзмітрыю Калдуну. Па адным з самых прыгожых праспектаў Мінска прабеглі выканаўчы дырэктар Еўрапейскіх гульняў Сайман Клег, многія вядомыя артысты і спартсмены Беларусі, а таксама зорныя паслы Гульняў – дрэсіроўшчыкі Аскольд і Эдгард Запашныя. Прамежкавым пунктам падарожжа стала Кастрычніцкая плошча сталіцы, дзе адбылася ўрачыстая сустрэча "Полымя міру".

У заключныя дні эстафеты агонь II Еўрапейскіх гульняў пабывае на Мінскім заводзе колавых цягачоў, мінскіх аўтамабільным і трактарным заводах, у Парку высокіх тэхналогій, Батанічным садзе, а таксама ля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.

А фінішным пунктам стане мінскі стадыён "Дынама", куды даставяць "Полымя міру" ў дзень урачыстай цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў – 21 чэрвеня.

Робат-факеланосец перадае эстафету "Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў дырэктару групы кампаній "Сінезіс" - рэзідэнта ПВТ Аляксандру Шатрову
Дырэктар групы кампаній "Сінезіс" - рэзідэнта ПВТ Аляксандр Шатроў перадае эстафету "Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў міс свету-2017 на інваліднай калясцы, мадэлі Аляксандры Чычыкавай
Міс свету-2017 на інваліднай калясцы, мадэль Аляксандра Чычыкава перадае эстафету "Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў старшыні Беларускай федэрацыі кіберспорту Дзянісу Богушу
Старшыня Беларускай федэрацыі кіберспорту Дзяніс Богуш перадае эстафету "Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў дырэктару кампаній "Сінезіс спорт" Дзмітрыю Швядко
Дырэктар групы кампаній "Сінезіс спорт" Дзмітрый Швядко перадае эстафету "Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў кіраўніку дэпартамента распрацоўкі праграмнага забеспячэння кампаніі ЕРАМ Яўгену Аўчыннікаву
Папярэдняя       1 2 3 4 5