Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Арыгінальныя работы Сальвадора Далі прадставілі ў Нацыянальным мастацкім музеі

Арыгінальныя работы Сальвадора Далі прадставілі ў Нацыянальным мастацкім музеі

Арыгінальныя работы Сальвадора Далі прадставілі ў Нацыянальным мастацкім музеі
15 Mar 2019

Пасля прэзентацыі ўнікальнага для сталіцы арт-аб’екта – шасціметровага "Трыумфальнага слана" аўтарства Сальвадора Далі – у Мінску адкрылі цэлую экспазіцыю з арыгіналамі работ знакамітага сюррэаліста.

Пачынаючы з 16 сакавіка і па 30 чэрвеня кожны жадаючы зможа зазірнуць у "Сусвет Далі": для гэтага трэба толькі пераступіць парог Нацыянальнага мастацкага музея. Зрэшты, экспазіцыя сустрэне свайго гледача яшчэ да таго, як ён падымецца па прыступках НММ. Каля ўвахода ў галоўную арт-скарбніцу краіны размясцілася яшчэ адна манументальная работа Сальвадора Далі – "Пакланенне Тэрпсіхоры".

А далей – самае цікавае. Дзякуючы заснавальніку калекцыі і кіраўніку кампаніі "Сусвет Далі" Беньяміна Леві, які працаваў з іспанскім мастаком у 1960-я гады, сталічны глядач можа ўбачыць экспазіцыю больш як са 100 прадметаў, створаных Далі. Галоўная роля тут адведзена скульптуры, астатняе – графіка, ювелірныя вырабы, шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва…

Міжнародны выставачны праект "Сальвадор Далі" – у фотагалерэі!

Выстава "Сальвадор Далі" ў Нацыянальным мастацкім музеі

Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная