Пераможца мас-старту Андрэй Дзерызямля падзякаваў арганізатарам за запрашэнне. "У Беларусі арганізавалі сапраўднае спартыўнае свята, тым больш рады, што ўдалося перамагчы. Давялося бегчы ў кампаніі сур'ёзных сапернікаў і ўдалося апярэдзіць самога Б'ёрндалена. Арганізацыя на "Гонцы легенд" проста выдатная, да спорту ў вас у краіне ставяцца сур'ёзна і ўдзяляюць атлетам шмат увагі", – адзначыў Андрэй Дзерызямля.