Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Навагодні баль у Вялікім тэатры Беларусі

Навагодні баль прайшоў у Вялікім тэатры ў дзясяты раз

Навагодні баль прайшоў у Вялікім тэатры ў дзясяты раз
14 Стд 2019

У 2019 годзе Вялікі навагодні баль у Вялікім тэатры прайшоў ужо 10-ы раз. Тэмай-натхненнем ночы, якая звязала адзінай ніткай усіх гасцей, стаў раман Гастона Леру "Прывід оперы". Заінтрыгавалі тэатралаў арыгінальныя рэжысёрскія хады, заснаваныя на містыфікацыі, ілюзіі, тайне, загадцы. Юбілейны баль патрабаваў нестандартнага падыходу, таму цуды пачалі адбывацца адразу ж. Арганізатары здзіўлялі ўдзельнікаў балю элементамі імерсіўнага тэатра, калі артысты імгненна з'яўляліся сярод гледачоў, уцягваючы іх у сваю ігру.

У Вялікім навагоднім балі ўдзельнічалі артысты Мінскай школы-студыі драматычнага мастацтва пад кіраўніцтвам Алега Коца. У адной з зон фае была арганізавана мім-віктарына – гульня "Кракадзіл", у якой гледачу трэба было ўгадаць назвы спектакляў у выяве акцёраў.

Жывыя скульптуры і фотапавільён для маментальных здымкаў на памяць; салодкая зона з шакаладным фантанам і снежнае шоу ў духу Славы Палуніна; астролагі, майстры таро, хіраманты і – упершыню! – спецыялісты па бодзіграфе, якія расказалі аб сапраўднай індывідуальнасці і склалі псіхалагічны партрэт; мастацкія забавы ў стылі мехендзі і бляск-тату, а, галоўнае, канцэрт-сюрпрыз ад зорак тэатра – гэтая ноч у Вялікім была неверагоднай!

Кaнцэрт-сюрпрыз на Навагоднім балі
Кaнцэрт-сюрпрыз на Навагоднім балі
Кaнцэрт-сюрпрыз на Навагоднім балі
Кaнцэрт-сюрпрыз на Навагоднім балі
Зорка опернай сцэны Аксана Волкава
Папярэдняя       1 2 3 4