Персанальная выстава жонкі пасла Азербайджана ў Беларусі мастачкі Наілі Гандзілавай адкрылася 30 снежняў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. У экспазіцыі "Мая любімая радзіма Азербайджан" прадстаўлена больш за 50 работ, многія з якіх напісаны за апошнія два гады ў Беларусі. У некаторых прасочваюцца кітайскія матывы – да прыезду ў Мінск сям'я Гандзілавых працавала ў Кітаі. Адначасова была прэзентавана кніга вершаў Наілі Гандзілавай "Свет", кожны з якіх у лірычнай форме суправаджае аўтарскія жывапісныя палотны.