Беларусь паступова становіцца традыцыйным месцам для правядзення складаных перагавораў. Такое меркаванне выказаў журналістам заснавальнік і старшыня Мінскага форуму, выканаўчы дырэктар па краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі канцэрна Schaeffler AG Райнер Лінднер.
Паводле слоў Райнера Лінднера, Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы, сустрэча Асноўнай групы якой праходзіць у Мінску, з'яўляецца важнай традыцыйнай платформай для міжнароднага дыялогу. "Я думаю, што было правільным рашэннем прыехаць сюды, запрасіць шмат замежных палітыкаў, экспертаў, - адзначыў ён. - Гэта важная падзея для Беларусі, таму што Беларусь чарговы раз стане пляцоўкай для дыялогу".