Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Мінску

Сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Мінску

Сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Мінску
31 Кст 2018

Больш за 100 чалавек прымаюць удзел у сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Мінску. Сярод іх – кіраўнікі дзяржаў, значныя палітычныя дзеячы, эксперты па пытаннях бяспекі, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, акадэмічнай супольнасці і спецслужбаў. Праграма міжнароднага форуму ўключае чатыры дыскусійныя сесіі. Яны прысвечаны мінскаму працэсу, адносінам паміж Усходам і Захадам, кантролю над узбраеннямі і ўмацаванню даверу, а таксама рэгіянальным канфліктам.

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы праводзіцца штогод з 1963 года. Першапачаткова мерапрыемства задумвалася як форма дыялогу паміж ФРГ і ЗША па пытаннях палітыкі бяспекі. З цягам часу яно пачало прыцягваць усё больш увагі прадстаўнікоў палітычных і ваенных колаў іншых краін. Цяпер канферэнцыя з'яўляецца адным з найбольш прадстаўнічых і аўтарытэтных форумаў у свеце па пытаннях палітыкі бяспекі і супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.

Першая сустрэча Асноўнай групы МКБ адбылася ў 2009 годзе. Форумы праходзяць у фармаце эксклюзіўнага закрытага дыялогу высокага ўзроўню з прыцягненнем шырокага кола ўдзельнікаў. Яны з'яўляюцца прадаўжэннем Мюнхенскай канферэнцыі і ў пэўнай ступені задаюць тон дыскусіі.

У 2018 годзе кіраўніцтва МКБ прапанавала правесці чарговую сустрэчу Асноўнай групы ў Мінску, абгрунтаваўшы гэта ўкладам, які ўносіць Беларусь ва ўмацаванне стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне і магчымасцю сабраць на беларускай пляцоўцы ключавых ігракоў.

Прадстаўнікі Беларусі прымаюць удзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы з 2006 года. Пляцоўка выкарыстоўваецца беларускім бокам для прадстаўлення пазіцыі краіны па ключавых аспектах міжнароднай і рэгіянальнай архітэктуры бяспекі, правядзення двухбаковых сустрэч з афіцыйнымі асобамі розных дзяржаў.

Прадстаўнікі Беларусі прымаюць удзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы з 2006 года. Як растлумачылі ў МЗС, пляцоўка выкарыстоўваецца беларускім бокам для прадстаўлення пазіцыі краіны па ключавых аспектах міжнароднай і рэгіянальнай архітэктуры бяспекі, правядзення двухбаковых сустрэч з афіцыйнымі асобамі розных дзяржаў.
Прадстаўнікі Беларусі прымаюць удзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы з 2006 года. Як растлумачылі ў МЗС, пляцоўка выкарыстоўваецца беларускім бокам для прадстаўлення пазіцыі краіны па ключавых аспектах міжнароднай і рэгіянальнай архітэктуры бяспекі, правядзення двухбаковых сустрэч з афіцыйнымі асобамі розных дзяржа
Удзельнікі сустрэчы ў Палацы Незалежнасці
Адкрыццё сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Адкрыццё сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Адкрыццё сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Адкрыццё сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная