У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | "Палескія журавіны": збор ураджаю ў самай буйной у Еўропе гаспадарцы па вырошчванні журавін

"Палескія журавіны": збор ураджаю ў самай буйной у Еўропе гаспадарцы па вырошчванні журавін

18 Кст 2018

Журавінавая плантацыя, закладзеная ў Пінскім раёне ў 1985 годзе, сёння з'яўляецца буйнейшай у Еўропе гаспадаркай па вырошчванні адной з самых карысных ягад. Вядомыя як сродак для прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў і павышэння імунітэту, журавіны з'яўляюцца сапраўднай скарбніцай вітамінаў і мінералаў.

Кастрычнік – час збору журавін. На ААТ "Палескія журавіны" вырошчваюць 8 сартоў гэтай балотнай ягады, максімальны ўраджай з 1 гектара (плошча ўсёй ягаднай плантацыі – 85 га) склаў 30 тон. Значная частка ягад адгружаецца на экспарт – у Вялікабрытанію, Нідэрланды, Польшчу, Германію, Італію, Швецыю, Расію, Літву, Латвію, Казахстан і Румынію.

Эфектныя кадры збору ўраджаю на журавінавай плантацыі – трактары, якія ездзяць па вадзе, дождж пунсовых ягад і шчодрасць палескіх зямель – у спецыяльным рэпартажы.

Пінская журавінавая плантацыя
Пінская журавінавая плантацыя
Пінская журавінавая плантацыя
Пінская журавінавая плантацыя
Пінская журавінавая плантацыя
1 2 3 4 5      Наступная