Урачыстае адкрыццё выстаўкі "Скарбы жывапісу" з фондаў Траццякоўскай галерэі і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі адбылося 11 кастрычніка ў час V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў музеі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. У адкрыцці прынялі ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч і старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка.