Адзін з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі – Гродна – 15 верасня адзначыў 890-гадовы юбілей. У дзень нараджэння яго галоўныя вуліцы (а гэта адзіны горад у краіне, дзе да нашых дзён захавалася ўнікальная забудова гістарычнага цэнтра) ператварыўся ў вялікую святочную пляцоўку, аб’яднаўшы зоны спартыўных, культурных і забаўляльных мерапрыемстваў. Алея славутасцей упісала новыя імёны ў летапіс горада, фестываль "Кнiжныя скарбы Беларусi" парадаваў сучасных "філаматаў", сырны фэст уразіў гурманаў новымі адценнямі ў звыклай палітры смаку… І, вядома, не абышлося без "рэкордных" прызнанняў у любові да малой радзімы: 150 веласіпедыстаў пакарылі 42-кіламетровую дыстанцыю паміж гарадамі-пабрацімамі Гродна і Друскінінкаем, а чэмпіён і рэкардсмен Еўропы і свету па паўэрліфтынгу гродзенец Аляксандр Кодзіс у гонар юбілею роднага горада працягнуў на 15 метраў 12-тонны бескантактавы тралейбус.
Пра незвычайныя падарункі, ганаровых гасцей і дзіўныя рэкорды ў 890-ы дзень нараджэння Гродна – у спецыяльным рэпартажы!