Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Зроблена ў Беларусі": новы красовер Geely Еmgrand X7 ад "БЕЛДЖЫ"

"Зроблена ў Беларусі": новы красовер Geely Еmgrand X7 ад "БЕЛДЖЫ"

14 Sep 2018

У лістападзе 2017 года ў Беларусі быў адкрыты завод поўнага цыкла зборкі аўтамабіляў "БЕЛДЖЫ" і першым з канвеера сышоў флагманскі Geely Atlas. Менш як праз год беларуская аўтаіндустрыя папоўніла мадэльны рад навінкай – красоверам Geely Еmgrand X7 (NL4). Прэзентацыя чатырох камплектацый новага аўто – Standard, Comfort, Comfort Plus і Luxury адбылася ў Мінску 14 верасня.

Красовер Geely Еmgrand X7 пазіцыянуецца як сямейны аўтамабіль. Цана новай мадэлі вар'іруецца ад Br31 тыс. у камплектацыі Standard да Br35,9 тыс. у Luxury.

Далей – больш. Праз паўтара месяца "БЕЛДЖЫ" абяцаюць яшчэ адну навінку – седан Geely Еmgrand 7 (FE3). Кампактны, аптымальны для перамяшчэння ў горадзе, ён мае больш нізкі расход паліва ў параўнанні з Geely Atlas Паводле слоў выконваючага абавязкі гендырэктара Генадзя Свідзерскага, да канца года плануецца выпускаць мадэлі ў наступных суадносінах: Geely Atlas – 50%, красовер Geely Еmgrand X7 і седан Geely Еmgrand 7 – па 25%. 

Прэзентацыя навінкі беларускага аўтамабілебудавання – красовера Geely Еmgrand X7 – у спецыяльным фотарэпартажы!

Geely Emgrand X7
"Міс Беларусь"-2018 Марыя Васілевіч
Прэзентацыя красовера Geely Еmgrand X7
Прэзентацыя красовера Geely Еmgrand X7
Прэзентацыя красовера Geely Еmgrand X7
Папярэдняя       1 2 3 4