Манумент Незалежнасці і гуманізму ўстаноўлены ў Ташкенце ў пачатку 1990-х на пастамент помніка Леніну і ўяўляе сабой упрыгожаную арнаментам металічную сферу, на якой адлюстравана карта Узбекістана. У 2005 годзе ў час рэканструкцыі плошчы манумент дапоўнілі скульптурай шчаслівай маці з дзіцем на руках. Жанчына – вобраз краіны, а дзіця сімвалізуе будучыню.