Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародны касмічны кангрэс-2018 у Мінску: цырымонія адкрыцця, зорныя госці і прывітанне ад каманды МКС

Міжнародны касмічны кангрэс-2018 у Мінску: цырымонія адкрыцця, зорныя госці і прывітанне ад каманды МКС

Міжнародны касмічны кангрэс-2018 у Мінску: цырымонія адкрыцця, зорныя госці і прывітанне ад каманды МКС
10 Врс 2018

Каля 200 удзельнікаў, у тым ліку амаль 90 касманаўтаў і астранаўтаў з 19 краін, – менавіта такім, сапраўды зорным складам стартаваў 10 верасня 31-ы кангрэс Асацыяцыі касмічных палётаў у Мінску. Форум такога маштабу наша краіна прымае ўпершыню, нягледзячы на тое, што ў сусветны спіс тых, хто ўбачыў Зямлю з вышыні тысяч кіламетраў, ужо ўвайшлі і імёны ўраджэнцаў Беларусі – лётчыкаў-касманаўтаў Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка і Алега Навіцкага.

Цырымонію адкрыцця Міжнароднага касмічнага кангрэса 2018 наведаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Звяртаючыся да ўдзельнікаў і гасцей форуму, кіраўнік дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць нашай краіны да дыялогу і актыўнага ўдзелу ў мірных праграмах і праектах па даследаванні космасу. "Упэўнены, што менавіта разам, у цесным супрацоўніцтве, мы наблізімся да новых значных вех асваення Сусвету. Толькі ў інтарэсах усяго свету, давяраючы адзін аднаму, мы павінны будаваць нашу касмічную будучыню", – падкрэсліў ён у сваім выступленні на цырымоніі адкрыцця кангрэса.

Віталі дэлегатаў кангрэса і іх "зорныя" калегі – члены экіпажа МКС. У сваім відэазвароце (прычым адразу на трох мовах!) яны адзначылі сімвалічнасць эмблемы і слогана кангрэса – "Мы ствараем касмічную будучыню" – і падкрэслілі неабходнасць "стымуляваць цікавасць маладога пакалення да адукацыі ў галіне касманаўтыкі, тэхнікі, інжынерыі, фізікі, матэматыкі, натхняць моладзь на пастаяннае самаўдасканаленне". Акрамя таго, не абышлося і без прызнання ў каханні да... нашай краіны: бортінжынер экіпажа Алег Арцем'еў расказаў аб сваяцкіх сувязях з Беларуссю.

А тым часам у Нацыянальным выставачным павільёне "Белэкспа" разгарнулася маштабная экспазіцыя: тут госці могуць азнаёміцца з гісторыяй нашай краіны і яе дасягненнямі ў галіне касмічных даследаванняў, найноўшымі тэхналогіямі стварэння аптычнай апаратуры высокага распазнавання, касмічных люстэркаў з асаблівай гладкасцю, апаратуры для дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і вынікамі рэалізацыі серыі праграм Саюзнай дзяржавы. У парадак першага дня ўвайшлі чатыры тэхнічныя сесіі, прысвечаныя навуковым распрацоўкам, а таксама справаздачы аб апошніх палётах на МКС.

Аб тым, як стартаваў Міжнародны касмічны кангрэс-2018 у Мінску – у спецыяльным рэпартажы.

Лётчык-касманаўт Пётр Клімук
Лётчык-касманаўт Пётр Клімук
Удзельнікі кангрэса адкрываюць памятны знак
Каля памятнага знака – удзельніца кангрэса Ірына Проніна
Фатаграфія на памяць з венгерскім касманаўтам Берталанам Фаркашам
Папярэдняя       [1..6]    6