20 святочных пляцовак, тысячы гасцей (а наведаць сталічнае свята і паўдзельнічаць у рэкордным па колькасці ўдзельнікаў забегу паўмарафону прыбылі прадстаўнікі 35 краін), падарожжы на некалькі стагоддзяў таму ў "Мінск старажытны", навуковыя адкрыцці на фестывалі ў Батанічным садзе, танкавыя баталіі на самай вялікай – больш за 200 гульнявых станцый – пляцоўцы ў СНД для відэагульняў, спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы, канцэрты – горад адсвяткаваў свой 951-ы дзень нараджэння.