Святочны канцэрт "Дарогамі Перамогі!" адбыўся 9 мая на галоўнай канцэртнай пляцоўцы каля Палаца спорту. У выкананні артыстаў і творчых калектываў прагучалі песні ваеннага часу, сучасныя творы, прысвечаныя гераічным старонкам гісторыі Беларусі. Гледачы цёпла сустрэлі Наталлю Тамела, Аляксандра Салаўёва, Алесю Дзяржавец, Ірыну Іршонак, Андрэя Коласава, Ангеліну Васілеўскую, Таццяну Глазунову і іншых удзельнікаў. Напрыканцы канцэрта выступіў народны артыст Расіі Алег Газманаў: на мінскай сцэне ён выканаў кампазіцыю "Несмяротны полк", а таксама "Марачку", "Мае ясныя дні" і іншыя песні.
Кульмінацыяй стала рэспубліканская акцыя "Спяём "Дзень Перамогі" разам" і святочны салют, які азарыў неба над сталіцай і абласнымі гарадамі ў 23:00.