Галоўнае хрысціянскае свята – Вялікдзень – разам з усім светам сустрэлі ў гэту нядзелю католікі і пратэстанты Беларусі. Тысячы вернікаў сабраліся на ўрачыстыя службы ва ўсіх каталіцкіх храмах і пратэстанцкіх малітвенных дамах краіны: слухалі мудрае слова пастыраў, асвячалі велікодную ежу, абменьваліся сімваламі свята і шчыра віншавалі адзін аднаго...
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў велікоднае богаслужэнне ў мінскім Архікафедральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі