Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Стыль і якасць: беларускі тэкстыльны гігант ААТ "Камволь" пасля маштабнага абнаўлення

Стыль і якасць: беларускі тэкстыльны гігант ААТ "Камволь" пасля маштабнага абнаўлення

Стыль і якасць: беларускі тэкстыльны гігант ААТ
10 Снж 2017

Яшчэ дзесяць гадоў таму мінскі "Камволь" – адзіны вытворца камвольных тканін у Беларусі і буйнейшы ў СНД – знаходзіўся ў настолькі несуцяшальным стане, што, здавалася, на сусветным рынку тэкстылю брэнду з Беларусі ўжо не быць. Запасы незапатрабаванай прадукцыі, даўгі, устарэлае абсталяванне і ледзь не аварыйны стан цэхаў, дзе калісьці выпускалі больш за 20 мільёнаў пагонных метраў тканін у год – у такіх умовах паспяховы бізнес развівацца не мог. У 2012-м на ўзроўні Прэзідэнта краіны было прынята рашэнне: "Камволь" не толькі нельга страціць, бо там працуюць сотні мінчан, але неабходна ператварыць у суперсучасную вытворчасць.

І сёння брэнд "Камволь" вяртаецца ў тэкстыльны бізнес, хоць, зразумела, канкурэнцыя ў гэтай сферы найвялікшая. За час маштабнай рэнавацыі ў завод інвесціравалі больш за 110 мільёнаў долараў. Абсталяванне ад лепшых сусветных вытворцаў, сыравіна бездакорнай якасці, тэхналогіі і прафесіяналізм – сапраўды ўкладзена нямала. Вынікі таксама ёсць: у 2016 годзе прадпрыемства выпусціла больш за мільён пагонных метраў тканін, у 2017-м – 2,3 млн, у планах да 2020-га – выйсці на аб'ёмы ў памеры 6 млн.

У 2017-м партнёрам беларускага "Камволя" стала турэцкая кампанія Zen Led – адзін з лідараў рынку ў сваёй краіне і вядомы сусветны ігрок, пастаўшчык тканін для Tom Teilor, s.Oliver, Zara... У рамках кантракта была прадугледжана тэхналагічная падрыхтоўка вытворчасці, а галоўнае, распрацоўка дызайну і дылерскае прасоўванне новых беларускіх тканін у Еўропе і Азіі. Сумесна спецыялісты дзвюх краін стварылі новую калекцыю тканін – усяго 119 артыкулаў – даволі шырокі выбар як для добрага мас-маркета, так і прэміяльнага сегмента. І як упэўнены кіраўнік Zen Led, эксперт тэкстыльнага бізнесу Салім Сабры Даган, якасць тканін "Камволя" цяпер сапраўды на вышыні і па канкурэнтаздольнай цане. Таму задача нумар адзін – заваёўваць рынкі.

Новую прадукцыю "Камволя" ацаніў і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Нядаўна ён наведаў прадпрыемства і асабіста праінспектаваў вынікі мадэрнізацыі, прайшоўшы па ўсім тэхналагічным ланцужку ператварэння шэрсці ў палатно з фірменным знакам брэнда KAMVOL. "Тое, што мне цяпер паказалі, – дастойная тканіна. І я сам сабе падумаў, больш не буду шыць з нейкай чужой тканіны касцюмы, а буду купляць тут", – адзначыў Прэзідэнт.

Дарэчы, у бізнес-партфелі "Камволя" ўжо ёсць ідэя стварыць аб'яднаную структуру з кампаніяй "Белкрэда" і пачаць выпуск гатовага адзення з уласных калекцый тканін. Паводле слоў кіраўніка канцэрна "Беллегпрам" Мікалая Яфімчыка, гэта дасць магчымасць больш актыўна вывучаць рынак, больш аператыўна рэагаваць на запатрабаванні спажыўцоў і дызайнераў, і, вядома, расці далей.

Абноўлены "Камволь", майстры сваёй справы і тканіны made in Belarus – у нашым спецыяльным рэпартажы.

Паказ калекцый адзення з тканін "Камволь"
Брэнды Беларусі: ААТ "Камволь"
Брэнды Беларусі: ААТ "Камволь"
Брэнды Беларусі: ААТ "Камволь"
Мастацкі савет у ААТ "Камволь"
1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная