Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Студзеньскія музычныя вечары" адкрылі святочны год 1000-годдзя Брэста

"Студзеньскія музычныя вечары" адкрылі святочны год 1000-годдзя Брэста

10 Стд 2019

Ужо больш за тры дзесяцігоддзі міжнародны фестываль класічнай музыкі – візітка горада над Бугам – становіцца першай вялікай падзеяй культурнага календара Брэста. Але на гэты раз у яго яшчэ больш ганаровая місія! Цяперашнія "Студзеньскія музычныя вечары" адкрылі святочны марафон, прысвечаны грандыёзнаму юбілею – тысячагоддзю Брэста, аднаго з найстарэйшых гарадоў Еўропы. Больш таго, 2019-ы ён праводзіць у статусе культурнай сталіцы СНД.

Увечары 9 студзеня ў зале Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы адкрыццё сабрала сотні аматараў музыкі, у тым ліку прадстаўнікоў кіраўніцтва вобласці і горада, дыпламатычнага корпуса, духавенства. З прывітаннем выступілі мэр Брэста Аляксандр Рагачук і намеснік міністра культуры Беларусі Сяргей Шарамецьеў. А далей загучала цудоўная музыка!

Фестываль пачаўся ўверцюрай да оперы Расіні "Сарока-зладзейка" ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Аляксандра Сасноўскага. Шэдэўры сусветнай класікі – арыі з опер Чайкоўскага, Дворжака, Вэрдзі, Сен-Санса – гучалі галасамі тэнараў італьянскага La Scala Джані Манджардзіна і Альда Капута, артыстаў маладзёжнай опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі Тамуны Гачашвілі, Вікторыі Каркачавай і Алуда Тодуа.

Сюрпрызам першага музычнага дня стала выступленне польскай опернай дзівы Іааны Наўрот і гітарыста-віртуоза Тома Сінатры (Італія). Пляменнік знакамітага амерыканскага спевака і шоўмена прыехаў у Брэст упершыню. І ў першы фестывальны дзень на незапланаванай прэс-канферэнцыі падзяліўся ўражаннямі: "Я адчуваю тут асаблівую атмасферу. Гэты горад дыхае культурай. Я адчуваю, што магу застацца даўжэй, каб паглядзець музеі і азнаёміцца з самім горадам".

Геаграфія ўдзельнікаў 31-х "Студзеньскіх музычных вечароў" – Беларусь, Расія, Грузія, Італія, Японія і іншыя – усяго 10 краін. Кіраўнік і заснавальнік фестывалю, заслужаны дзеяч мастацтваў Лілія Батырава адзначыла, што ў афішы ёсць як імёны, якія не маюць патрэбы ў прадстаўленні, так і маладыя таленты. Джаз, мадэрн, новыя прачытанні класічных твораў – паклоннікі змогуць цалкам акунуцца ў любімыя рытмы. Акрамя галоўнай сцэны, артысты выступяць у касцёлах і на пляцоўках малых гарадоў, а фінальным акордам стане раскошны калядны баль.

"Студзеньскія музычныя вечары" адкрылі святочны год 1000-годдзя Брэста
Артыстка Маладзёжнай опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі Тамуна Гачашвілі
Дырыжор нацыянальнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Сасноўскі
Артыстка Маладзёжнай опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі Вікторыя Каркачава
Тэнар опернага тэтра Ла Скала Джані Манджардзіна
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная