Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Зімовае спартыўнае свята "Мінская лыжня-2019"

Спартыўнае свята "Мінская лыжня-2019"

Спартыўнае свята
9 Feb 2019

Каманда Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі перамагла ў эстафетнай гонцы спартыўнага свята "Мінская лыжня-2019". У складзе эстафетнага квартэта разам з кіраўніком дзяржавы, які завяршаў гонку, выступілі Святлана Канашэнка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава і Мікалай Лукашэнка.

Другое месца заняла каманда Гродзенскага аблвыканкама, а на трэцяй пазіцыі размясцілася каманда Савета Міністраў. На чацвёртай пазіцыі –каманда "Алімпік", у якую ўваходзіла прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант. Яна адзначыла, што такая высокая пазіцыя па выніках эстафеты – падстава трэніравацца яшчэ больш старанна і дабівацца больш высокіх вынікаў. У камандзе "Алімпік" таксама выступілі Дар'я Шманай, Павел Белы і Дзмітрый Баскаў.

"Трэба было пераадолець невялікую дыстанцыю, але рабочы круг мае пакаты пад'ём, таму даводзілася працаваць на максімуме. Выдатная атмасфера тут на лыжні, многім балельшчыкам спадабалася назіраць і за гонкай, і за стральбой па мішэнях. Усё крэатыўна", – расказала Дар'я Домрачава пасля фінішу.

Прадоўжылася свята біятлоннай гонкай з масавага старту на 1,5 км сярод жанчын. Забег атрымаў назву "Узыходзячыя зоркі". Потым на лыжаролернай трасе ў Вяснянцы вызначылі мацнейшых каманды вышэйшых навучальных устаноў, міністэрстваў і ведамстваў, адбыўся таксама масавы забег на 2,5 км.

Усе ўдзельнікі, якія прыйшлі да фінішу, атрымалі памятныя медалі.

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка і Дар'я Домрачава
Дар'я Домрачава
Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў
Дар'я Домрачава
1 2 3 4 5  [6..11]      Наступная