Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Славянскі базар у Віцебску"-2020: конкурс выканаўцаў

"Славянскі базар у Віцебску"-2020: конкурс выканаўцаў

19 Ліп 2020

Прадстаўнік Беларусі Раман Волазнеў заваяваў Гран-пры конкурсу выканаўцаў эстраднай песні XXIX "Славянскага базару ў Віцебску".

Па выніках двух конкурсных выступленняў з кампазіцыяй уласнага сачынення "Свяча" на вершы Максіма Багдановіча і сусветным хітом Autumn Leaves ён набраў 134 балы. З фестывальнага Віцебска пераможца павязе запаветную "Ліру" і грашовую прэмію ў памеры $20 тыс. Таксама ён адзначаны спецыяльнай прэміяй імя Уладзіміра Мулявіна за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы, высокае выканальніцкае майстэрства і спецыяльным прызам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Першую прэміюпрэстыжнага конкурсу і спецпрыз атрымала ўкраінская спявачка Эліна Івашчанка, якая таксама набрала 134 балы. Сэрцы журы і публікі пакарыла яе шчырае выкананне.

Лаўрэатам другой прэміі стала Караліна Лында з Літвы. Хіт Паліны Гагарынай "Навек" і I Have Nothing Уітні Х'юстан прынеслі артыстцы 131 бал.

Трэцюю прэміюпадзялілі прадстаўніца Босніі і Герцагавіны Івона Адзіцкі і Хансултан з Казахстана.

Спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі "Славянская надзея"прысуджаны Эліне Івашчанка. Канкурсантка з Расіі Алена Freyman адзначана спецыяльнымі прызамі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі і Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "МІР".

За перамогу ў XXIX Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2020" спаборнічалі ўдзельнікі з 14 краін: Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Італіі, Казахстана, Кубы, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Сербіі, Украіны і Эстоніі.

Ацэнкі канкурсантам у гэтым годзе выстаўлялі Іна Афанасьева (Беларусь), Кейт Раян (Бельгія), Томас Невергрын (Данія), Карлыгаш Абдзікарымава (Казахстан), Ладзіслаў Бубнар (Славакія), Наталля Бучынская (Украіна). Журы ўзначаліў народны артыст Расіі Алег Газманаў.

Хансултан (Казахстан)
Расэла Дзітіэла (Італія)
Уладзімір Фатіеску (Малдова)
Караліна Лындо (Літва)
Дзіана Пашко (Латвія)
1 2 3      Наступная