20 чэрвеня ў Мінску на пляцоўцы каля Палаца спорту прайшло Рэспубліканскае свята выпускнікоў ВНУ - 2025 пад назвай "Самы лепшы выпускны". Ва ўрачыстасці на свежым паветры прынялі ўдзел каля 3 тысяч выпускнікоў ВНУ з усіх рэгіёнаў краіны. Ад Мінска адзначалі выпускны каля 2 тыс. лепшых з лепшых, амаль 1 тысяча маладых людзей прыбылі з рэгіёнаў.