У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Беларускія брыльянты

Прэзентацыя алмазаў і брыльянтаў беларускай вытворчасці ў Мінску

Прэзентацыя алмазаў і брыльянтаў беларускай вытворчасці ў Мінску
4 Сак 2017

Пакуль геолагі Беларусі прадаўжаюць пошукі ў краіне натуральных алмазных радовішчаў, вучоныя прапанавалі знатакам каштоўнасцей не менш раскошную альтэрнатыву. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Galleria Minsk адбылася прэзентацыя ювелірных упрыгажэнняў з брыльянтамі беларускай вытворчасці. Яшчэ адзін яркі праект у партфелі Года навукі.

Спецыялісты кампаніі "АдамасІнвест" "вырошчваюць" каштоўныя камяні, якія па сваіх уласцівасцях і характарыстыках не адрозніваюцца ад прыродных. Гэта ўнікальны вопыт для нашай краіны, а ў свеце такой практыкай займаюцца ўсяго пяць кампаній. Што датычыцца цаны, то ювелірныя вырабы з беларускімі брыльянтамі ў 2-2,5 раза таннейшыя і па сваёй якасці і знешнім выглядзе не ўступаюць натуральным аналагам.

Гасцям прэзентацыі генеральны дырэктар ТАА "АдамасІнвест" Максім Борд расказаў аб гісторыі прадпрыемства, заснаванага на базе навукова-даследчага цэнтра БДУ ў вёсцы Атоліна Мінскага раёна, аб унікальных тэхналогіях вытворчасці каштоўных камянёў экстракласа і перспектывах экспарту беларускіх алмазаў і брыльянтаў у Індыю і ЗША. Ён таксама прадставіў эксклюзіўную калекцыю, адметнасцю якой сталі брыльянты рэдкіх, фантазійных адценняў

Беларускія брыльянты і першыя знатакі калекцыі "вырашчаных" у лабараторных умовах алмазаў – у рэпартажы...

Беларускія брыльянты
Беларускія брыльянты
Ювелірныя вырабы з беларускімі брыльянтамі
Беларускія брыльянты
Прэзентацыя алмазаў і брыльянтаў беларускай вытворчасці ў Мінску
1 2      Наступная