У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Працэсіі калядоўшчыкаў, песні, танцы і варажба: Шчодры вечар адсвяткавалі ў Беларусі

Працэсіі калядоўшчыкаў, песні, танцы і варажба: Шчодры вечар адсвяткавалі ў Беларусі

Працэсіі калядоўшчыкаў, песні, танцы і варажба: Шчодры вечар адсвяткавалі ў Беларусі
13 Стд 2019

Напярэдадні Новага года па старым стылі з 13 на 14 студзеня – у розных кутках Беларусі святкавалі Шчодры вечар. З даўніх часоў ім завяршаецца першая частка Вялікіх зімовых Святак, якія прадаўжаюцца ад Нараджэння Хрыстовага да Вадохрышча. І на гэты раз у беларускай глыбінцы ўспаміналі прыгожыя сімвалічныя традыцыі продкаў.

"Шчодры вечар! Добры вечар!" – менавіта гэтыя словы сталі лейтматывам народнага абраду ў вёсцы Швабы Лагойскага раёна. Пачаўся Шчадрэц з выбару галоўнай гераіні сярод калядоўшчыкаў – прыгажуні Шчодры, якая ўзначаліла святочную працэсію. А потым пераапранутыя адправіліся з вясёлымі песнямі-шчадроўкамі і танцамі па вёсцы. Гаспадары гасцінна прымалі гасцей, частуючы іх стравамі беларускай кухні – каб наступны год быў шчаслівы і ўдачны.

Яшчэ адзін незвычайны калядны абрад – "Куры" – паказалі ў Шчодры вечар у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Цікава, што ў ім прымаюць удзел толькі дзеці ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў, а само дзейства разгортваецца абавязкова да захаду сонца. Сёння гэта адзіны дзіцячы калядны абрад, які захаваўся ў Беларусі і ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны.

Калядоўшчыкі на зімовых запрэжках, маляўнічыя ўборы, вясёлыя песні і дзіцячыя ўсмешкі – у "шчодрым" рэпартажы!

Народны абрад "Шчадрэц" у вёсцы Швабы
Народны абрад "Шчадрэц" у вёсцы Швабы
Народны абрад "Шчадрэц" у вёсцы Швабы
Народны абрад "Шчадрэц" у вёсцы Швабы
Народны абрад "Шчадрэц" у вёсцы Швабы
1 2 3 4      Наступная