Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Навагоднія агні заззялі ў Беларусі: галоўная ёлка краіны ў замкавым гарадку, сотні кіламетраў ілюмінацыі і ўпрыгажэнні з нацыянальным каларытам

Навагоднія агні заззялі ў Беларусі: галоўная ёлка краіны ў замкавым гарадку, сотні кіламетраў ілюмінацыі і ўпрыгажэнні з нацыянальным каларытам

Навагоднія агні заззялі ў Беларусі: галоўная ёлка краіны ў замкавым гарадку, сотні кіламетраў ілюмінацыі і ўпрыгажэнні з нацыянальным каларытам
15 Снж 2022

Напярэдадні любімых зімовых свят Раства і Новага года беларускія гарады сустракаюць жыхароў і гасцей арыгінальным афармленнем. А самым прыемным і ўздымаючым настрой, вядома, становіцца момант, калі з надыходам снежаньскай цемры ілюмінацыя ператварае ўсё вакол у сапраўдную казку. Навагоднія агні будуць ззяць на працягу месяца да сярэдзіны студзеня.

Святочны марафон стартаваў яшчэ 9 снежня ў Гродне, дзе на алеі ў парку Жылібера заззялі агнямі адразу 54 навагоднія ёлкі – незвычайныя, створаныя з самых розных матэрыялаў, прадстаўляючыя прадпрыемствы-брэнды горада. Суботнім вечарам 10 снежня ў Гомелі адбылося шэсце казачных персанажаў з сустрэчай Дзеда Мароза і акцыяй "Запальваем ёлку разам". Падхапіў настрой свята і Магілёў, дзе 15 снежня 35-метровая зялёная прыгажуня заззяла 16 тысячамі агнёў пад мелодыі мюзікла "Таямніцы Магутнага Льва" і навагодняга караоке-флэш-мобу. У гэты ж вечар эфектна заззяў агнямісталічны Мінск!

Цэнтрам прыцягнення жыхароў і гасцей сталіцы, абавязковым для наведвання і здымання фота на памяць, застаецца Кастрычніцкая плошча. Галоўная ёлка краіны (дарэчы, вагой 20 тон!) захапляе святлодыёднымі стужкамі і звышдакладнай выявай. На ўстаноўку і ўпрыгажэнне 30-метровай навагодняй прыгажуні гарадскім службам спатрэбілася два тыдні. Збіраюць канструкцыю ўручную на зямлі, затым пры дапамозе крана ўстанаўліваюць секцыі адна на адну і робяць ярусы, на якія прымацоўваюцца больш за 5 тысяч штучных яловых лапак! Днём элементамі дэкору з'яўляюцца 6 тысяч цацакчырвоныя і залацістыя шары. Увечары навагодняя прыгажуня ажывае: дзякуючы сетцы з 20 тысяч святлодыёдных лямпачак на яе паверхню выводзяццасвяточныя выявы і віншаванні з Новым годам. Галоўную ёлку ахутвае 120 гірляндаў, даўжыня якіх складае каля 4,5 кіламетра. Уважлівыя разгледзяць і светлавыя фігуры, у тым ліку сімвал 2023 года – труса. Сама ёлка размешчана ў цэнтры светлавога фантана і казачнага гарадка з ззяючых пернікавых домікаў. Падрабязней пра канцэпцыю афармлення Мінска ў бягучым святочным сезоне чытайце тут.

Усяго ў сталічных раёнах заззялі навагоднімі агнямі 26 ёлак, а вуліцы горада ўпрыгожыў цэлы россып са светлавых шароў і інсталяцый. Наведвальнікаў паркаў Чалюскінцаў і Горкага сустракаюць яркія фігуры ў выглядзе сімвалаў усходняга календара. Ззяючыя 3D-аб'екты размясціліся ў жылых раёнах Шабаны і Сокал, на вуліцы Пляханава і праспекце Ракасоўскага, побач з МТЗ. Зіхатлівыя дрэвы "выраслі" на вуліцах Прытыцкага і Нёманскай. У святочным фармаце кожны вечар уключаецца і сталічная тэлевежа на вуліцы Камуністычнай.

Навагоднюю ілюмінацыю ўключылі ў Гродне
Навагоднюю ілюмінацыю ўключылі ў Гродне
Навагоднюю ілюмінацыю ўключылі ў Гродне
Алея дызайнерскіх навагодніх ёлак у Гродне
Навагодняя ілюмінацыя ў Гродне
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная