Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародны конкурс "Місіс Сусвет-2015" у Мінску

Міжнародны конкурс "Місіс Сусвет-2015" у Мінску

Міжнародны конкурс
30 Жнв 2015

Міжнародны штогадовы конкурс "Місіс Сусвет", прызначаны прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы насілля ў адносінах да жанчын, упершыню сабраў у Мінску больш як 60 замужніх паспяховых, сацыяльна актыўных прыгажунь з розных краін свету: Расіі, Украіны, Латвіі, Балгарыі, Казахстана, Вялікабрытаніі, Венесуэлы, Бразіліі, Мексікі, Індыі, Малайзіі, Мальты…

Ганаровае права на правядзенне прэстыжнага міжнароднага конкурсу краіна атрымала ў многім дзякуючы дасягненням вядомых беларускіх прыгажунь. Сярод іх – Святлана Кузняцова, якая ў 2013 годзе падзяліла першае месца з удзельніцай з Малайзіі Кэрал Лі, уладальніца тытула "Mrs.Glamorous-2014" Наталля Трафімава, пераможніца міжнароднага конкурсу "Mrs.World-2014" Марына Аляксейчык.

На працягу тыдня канкурсанткі азнаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі, наведалі 5-ю брыгаду спецыяльнага прызначэння сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл у Мар'інай Горцы, а таксама пабывалі на адным з вядучых сусветных канцэрнаў па вытворчасці кар'ернай тэхнікі – Беларускім аўтамабільным заводзе (БелАЗ), дзе ў 2013 годзе стварылі самы вялікі самазвал у свеце.

Насычаная праграма таксама ўключала дні фітнесу, талентаў, праект "Дабрачыннае вяселле", прысвечаны сіротам, дзецям з замяшчальных і шматдзетных сем'яў і дзецям з абмежаванымі магчымасцямі. Акрамя таго, у ходзе круглага стала "Супраць насілля ў сям'і" канкурсанткі расказалі пра свой удзел у праектах, прысвечаных пацярпелым ад жорсткага абыходжання, і абмеркавалі прычыны і шляхі вырашэння гэтай праблемы на міжнародным узроўні.

У рамках фінальнага шоу, якое адбылося 29 жніўня ў культурна-дзелавым цэнтры "Дом Масквы ў Мінску", міжнароднае журы вызначыла пераможніц конкурсу. Уладальніца галоўнага прыза – кароны "Mrs.Universe-2015" – 25-гадовая актрыса і мадэль Эшлі Бурнхэм стала першай грамадзянкай Канады і прадстаўніцай індзейскага племені Кры, якая заваявала гэты тытул. Першае месца заняла прадстаўніца Паўднёвай Афрыкі Сара-Кейт Скот, другое – канкурсантка з Украіны Ірына Зайцава, трэцяй стала Карэл Узага Валерын з Коста-Рыкі. Беларуска Святлана Статкевіч атрымала званне "Місіс сацыяльная актыўнасць".

Запамінальныя моманты фінальнага шоу – у фотагалерэі…

Фота: Аксана Манчук.

Міжнародны конкурс "Місіс Сусвет-2015" у Мінску
Міжнародны конкурс "Місіс Сусвет-2015" у Мінску
Міжнародны конкурс "Місіс Сусвет-2015" у Мінску
Міжнародны конкурс "Місіс Сусвет-2015" у Мінску
Міжнародны конкурс "Місіс Сусвет-2015" у Мінску
1 2 3 4 5      Наступная