Міжнародны фестываль студэнцкіх і маладзёжных тэатраў "Тэатральны куфар, БДУ-2020" адкрыў 2 снежня 17-ы сезон.
У гэтым годзе мерапрыемства прымеркавана да 100-годдзя авангарднага мастацкага аб'яднання "Сцвярджальнікі новага мастацтва", створанага Казімірам Малевічам у Віцебску. Звыш 100 артыстаў з Беларусі, Расіі, Ірана і Бразіліі пакажуць 12 аматарскіх і прафесійных спектакляў. Асноўныя тэатральныя дзеі разгорнуцца з 2 па 5 снежня на сцэнах Мінска. Трансляцыя замежных пастановак пройдзе ў анлайн-фармаце на YouTube-канале фестывалю.
На здымку: пастаноўка "Уна, дачка Казіміра"