Байкеры з Беларусі, Расіі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы 29 красавіка прынялі удзел у адкрыцці мотасезона H. O. G. Spring Challenge 2018. Культурна-забаўляльная праграма для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства разгарнулася ў 11.00 на пляцоўцы каля сталічнага Дома футбола.
У праграму ўвайшлі шоу сусветных зорак мотафрыстайла, паказальныя выступленні стантрайдараў на матацыклах Harley-Davidson і новыя мадэлі гэтага брэнда, а таксама атракцыёны для дзяцей, канцэрт зорак эстрады, у якім прынялі ўдзел групы J:МОРС і Nuteki. А завяршыўся экстрэмальны дзень ў 21.00 святочным феерверкам.