VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Матч Беларусь – Люксембург

Матч Беларусь – Люксембург

Матч Беларусь – Люксембург
10 Кст 2016

Аляксандр Глеб (Беларусь)

Вечарам 10 кастрычніка на полі Барысаў-Арэны ў адборачным туры чэмпіянату свету-2018 змагаліся каманды Беларусі і Люксембурга. Падапечныя Аляксандра Хацкевіча з самых першых мінут захапілі лідарства, аднак доўгі час усе іх атакі заставаліся беспаспяховымі. Дзякуючы сваёй настойлівасці гаспадарам удалося змяніць ход паядынку: Павел Савіцкі, які выйшаў на замену, адкрыў лік на 80-й мінуце пасля камбінацыі з удзелам Цімафея Калачова і Дзяніса Палякова. Аднак ужо праз пяць мінут сапернікі адказалі голам са штрафнога ўдару Арэльена Іаахіма, завяршыўшы кваліфікацыйны паядынак з непрыемным лікам – 1:1. Судзілі гэты матч арбітры з Германіі на чале з Тобіясам Вельцам. Падрабязнасці гульні – тут.

Становішча каманд у групе А пасля трох тураў: Францыя – 7 ачкоў (розніца мячоў – 5-1), Швецыя – 7 (7-1), Нідэрланды – 4 (5-3), Балгарыя – 3 (5-10), Беларусь – 2 (2-5), Люксембург – 1 (4-6).

Матч Беларусь – Люксембург
Матч Беларусь – Люксембург
Матч Беларусь – Люксембург
Матч Беларусь – Люксембург
Матч Беларусь – Люксембург
1 2 3      Наступная