Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Маладзёжны агітпоезд "Кветкі Вялікай Перамогі" падарожнічае па Беларусі

Маладзёжны агітпоезд "Кветкі Вялікай Перамогі" падарожнічае па Беларусі

Маладзёжны агітпоезд
28 Крс 2015

Напярэдадні юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне з Мінска па гарадах Беларусі адправіўся маладзёжны агітпоезд. Яго пасажыры – актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, юныя артысты, прадстаўнікі Узброеных Сіл, МУС, МНС.

Як адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў: "Агітпоезд – гэта адзін з сімвалаў вайны. Артысты выязджалі на фронт, узнімалі дух салдат, давалі магчымасць забыць на некаторы час аб страшных баях. Праз 70 гадоў у мірнай Беларусі мы сфарміравалі агітпоезд, каб паказаць, што моладзь памятае аб подзвігу дзядоў і прадзедаў і ганарыцца Вялікай Перамогай".

Маршрут поезда пралягае па мясцінах баёў за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У час прыпынкаў на сцэне-платформе і вакзальных перонах удзельнікі праекта запрашаюць усіх жадаючых на канцэртныя праграмы,тэатралізаваныя пастаноўкі, флэш-акцыі. Акрамя таго, ва ўсіх гарадах праходзяць мітынгі, ускладанні кветак да помнікаў і абеліскаў, сустрэчы з ветэранамі.
 
У саставе поезда – незвычайны вагон-музей, дзе прадстаўлены ўнікальныя экспанаты і рарытэтная тэхніка, што расказваюць аб вайне. Артэфакты 1940-х гадоў прадаставілі музеі, у тым ліку Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна", кінастудыя "Беларусьфільм"… На сваім шляху перасовачны музей папаўняецца мясцовымі экспанатамі часоў вайны і работамі ўдзельнікаў праекта "Мой фільм аб вайне", якія знялі кранальныя ўспаміны ветэранаў.

У вагонах агітпоезда кожны жадаючы можа прыняць удзел у акцыі "Пісьмо Пераможцу!", выказаўшы ў пісьме-трохвугольніку словы ўдзячнасці за мірнае неба і незалежную Беларусь.

Маладзёжны агітпоезд "Кветкі Вялікай Перамогі" на пероне ў Мінску
Маладзёжны агітпоезд "Кветкі Вялікай Перамогі" ў Мінску
Маладзёжны агітпоезд "Кветкі Вялікай Перамогі" на пероне ў Мінску
Маладзёжны агітпоезд "Кветкі Вялікай Перамогі" на пероне ў Мінску
Маладзёжны агітпоезд "Кветкі Вялікай Перамогі" на пероне ў Мінску
1 2 3      Наступная