Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Ліга нацый УЕФА-2018: Беларусь – Сан-Марына

Ліга нацый УЕФА-2018: Беларусь – Сан-Марына

Ліга нацый УЕФА-2018: Беларусь – Сан-Марына
8 Sep 2018

З разгромнай перамогі (5:0) над камандай Сан-Марына зборная Беларусі пачала першы круг паядынкаў у Лізе нацый УЕФА. Першую дамашнюю сустрэчу з паўднёвымі гасцямі нацыянальная каманда правяла 8 верасня на мінскім стадыёне "Дынама", які ўпершыню пасля рэканструкцыі прыняў матчы міжнароднага футбольнага турніру.

Дэбютны матч у групе 2 дэвізіёна D зборнай Беларусі супраць каманды Сан-Марына ў новым турніры УЕФА ўбачылі з трыбун легендарнага стадыёна "Дынама" больш за 13 тысяч балельшчыкаў. Падапечныя Ігара Крывушэнкі падарылі гледачам яркую перамогу і незабыўныя ўражанні: ужо на 4-й хвіліне адзін з самых вопытных паўабаронцаў Ігар Стасевіч вывеў нашу каманду наперад – 1:0, а ў сярэдзіне першага тайма Станіслаў Драгун павялічыў перавагу беларусаў – 2:0. Другі тайм прайшоў пад кантролем нацыянальнай каманды, а на 67-й хвіліне пенальці ў вароты Сан-Марына рэалізаваў Антон Сарока – 3:0. Эфектны фінал забяспечыў Станіслаў Драгун, які забіў свой другі мяч, а канчатковы лік – 5:0 – устанавіў на 91-й хвіліне нападаючы Юрый Кавалёў.

Захапляльныя, радасныя і хвалюючыя хвіліны першага матчу зборнай Беларусі на абноўленым стадыёне "Дынама" – у рэпартажы.

Зборная Беларусі
Зборная Сан-Марына
Ліга нацый УЕФА-2018: Беларусь – Сан-Марына
Ліга нацый УЕФА-2018: Беларусь – Сан-Марына
Паўабаронца зборнай Беларусі Павел Няхайчык
1 2 3 4 5      Наступная