У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Ліга Еўропы-2018: матч БАТЭ – "Чэлсі"

Ліга Еўропы-2018: матч БАТЭ – "Чэлсі"

Ліга Еўропы-2018: матч БАТЭ –
8 Ліс 2018

Футбалісты БАТЭ ўступілі "Чэлсі" з мінімальным лікам 0:1 у чацвёртым туры Лігі Еўропы.

Беларуская каманда, якая ўжо забяспечыла сабе першае месца ў чэмпіянаце краіны, сканцэнтравала свае намаганні на выступленні ў Лізе Еўропы. "Чэлсі" - адзін з самых знакамітых клубаў Англіі. Нягледзячы на статус саперніка падапечныя Аляксея Багі пастараліся паказаць цікавую гульню і стварылі небяспечных момантаў у матчы на "Барысаў-Арэне" больш, чым госці з Туманнага Альбіёна.

У параўнанні з сустрэчай гэтых клубаў у Лондане два тыдні таму беларуская каманда не дапусціла грубых памылак у абароне. Футбалісты БАТЭ да сярэдзіны першага тайма ўпэўнена кантралявалі мяч, а на 12-й хвіліне Дзмітрый Бага меў найбольш рэальны шанц адкрыць лік. Пасля паса Аляксандра Глеба паўабаронца з 20 метраў адправіў мяч у штангу.

У наступнай атацы барысаўчане пасля розыгрышу вуглавога зноў маглі забіць, але ад прапушчанага мяча "Чэлсі" выратаваў галкіпер. Лонданцы толькі пасля 25-й хвіліны сталі часцей кантраляваць мяч, але рэальных пагроз каля варот Дзяніса Шчарбіцкага не стварылі.

Усё змянілася для беларускай каманды пасля перапынку. "Чэлсі" не ўдалося цалкам перахапіць ініцыятыву, але адной удалай камбінацыі хапіла падапечным Маўрыца Сары, каб адкрыць лік. У самым пачатку другога тайма англійскі клуб правёў некалькі небяспечных нападзенняў. На 53-й хвіліне Палміеры Эмерсан зрабіў навес у штрафную барысаўчан, дзе абаронцаў у барацьбе за мяч апярэдзіў нападаючы Аліўе Жыру, галавой пераправіўшы мяч у бліжэйшую ад галкіпера Дзяніса Шчарбіцкага "дзявятку" – 1:0.

Далей гульня праходзіла больш адкрыта, каманды стараліся небяспечна пагражаць варотам адзін аднаго. На 60-й хвіліне выдатны шанц зрабіць лічбы на табло аднолькавымі ўпусціў Аляксей Рыяс, прабіўшы вышэй за вароты з-за межаў штрафной "Чэлсі".

Ліга Еўропы-2018: матч БАТЭ – "Чэлсі"
Ліга Еўропы-2018: матч БАТЭ – "Чэлсі"
Ліга Еўропы-2018: матч БАТЭ – "Чэлсі"
Ліга Еўропы-2018: матч БАТЭ – "Чэлсі"
Ліга Еўропы-2018: матч БАТЭ – "Чэлсі"
1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная