Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана ў Мінску

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана ў Мінску

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана ў Мінску
30 Ліп 2019

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана прайшоў у Мінску 29-30 ліпеня. Ён адбыўся напярэдадні афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.

Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі рэгіёнаў, міністэрстваў і ведамстваў, парламентарыі, дзелавыя колы дзвюх краін. Дэлегацыю Узбекістана ўзначаліў першы намеснік старшыні Сената Олій Мажліса Садык Сафаеў. З узбекскага боку будуць прадстаўлены Андыжанская, Бухарская, Джызакская, Наманганская, Самаркандская, Харэзмская, Ферганская і Ташкенцкая вобласці.

Праграма форуму ўключала тры секцыі: па пытаннях прамысловай кааперацыі, аграпрамысловага комплексу, а таксама ўзаемадзеяння ў гуманітарнай, інфармацыйна-камунікацыйнай і навуковай сферах. Галоўнай тэмай пленарнага пасяджэння стала супрацоўніцтва рэгіёнаў як ключавы фактар развіцця міждзяржаўных адносін. На пляцоўках форуму былі падпісаны міжрэгіянальныя пагадненні аб супрацоўніцтве, а таксама камерцыйныя кантракты.

Госці і ўдзельнікі форуму азнаёміліся з выстаўкай-кірмашом узбекскіх тавараў. Тэматычныя выстаўкі працавалі і на секцыях. Акрамя таго, у дні форуму ў Мінску адкрылі помнік-бюст узбекскаму паэту Алішэру Наваі.

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана ў Мінску
I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоль Хацько
Начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў
У час работы секцыі па пытаннях аграпрамысловага комплексу
1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная