Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Галоўная фан-зона II Еўрапейскіх гульняў каля Палаца спорту ў Мінску

Галоўная фан-зона II Еўрапейскіх гульняў каля Палаца спорту ў Мінску

Галоўная фан-зона II Еўрапейскіх гульняў каля Палаца спорту ў Мінску
25 Чэр 2019

Больш за 30 тысяч чалавек штодзень наведваюць галоўную фан-зону II Еўрапейскіх гульняў каля Палаца спорту ў Мінску, паведаміў журналістам вядучы спецыяліст упраўлення па цырымоніях і культурнай праграме фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Павел Каранеўскі.

"Мы вядзём падлік наведванняў фан-зон II Еўрапейскіх гульняў. Самая масавая – каля Палаца спорту. Штодзень больш за 30 тыс. чалавек праходзяць праз гэту фан-зону. Гукі музыкі збіраюць сюды гараджан і балельшчыкаў з усяго Мінска. Фан-зону "Чыжоўка-Арэна" кожны дзень наведваюць амаль 7 тысяч чалавек", – сказаў Павел Каранеўскі.

"Усе зоны аб'яднаны адзінымі канцэртнымі фарматамі:Bright Kids, Bright Folk, Bright Stage, Bright Orchestra, Bright Dance. Выступаюць лепшыя вакальныя і танцавальныя калектывы, як дарослыя, так і дзіцячыя, лепшыя жывыя аркестры, дыджэі, праходзяць танцавальныя шоу", – адзначыў вядучы спецыяліст.

У прыватнасці, каля Палаца спорту ў гэтыя дні праходзяць Дні культуры і традыцый краін - удзельніц гульняў, выступленні артыстаў, тэатральных і народных калектываў. Акрамя таго, тут працуюць пляцоўкі з паказальнымі выступленнямі ад Беларускай федэрацыі петанка і Беларускага грамадскага аб'яднання традыцыйных відаў барацьбы. А для дзяцей арганізавана сумесная з ЮНІСЕФ міні-фан-зона.

Асобна Павел Каранеўскі спыніўся на фуд-кортах. "У абавязковым парадку праводзіцца штодзённы кантроль усіх фуд-кортаў і якасці ежы. Многія пасольствы прадставілі сваю нацыянальную кухню, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю. Мы ў сваю чаргу рэкамендуем усім пакаштаваць беларускія стравы", – падкрэсліў ён.

Галоўная фан-зона II Еўрапейскіх гульняў адкрылася каля Палаца спорту ў Мінску
Галоўная фан-зона II Еўрапейскіх гульняў адкрылася каля Палаца спорту ў Мінску
Прэзідэнтскі аркестр Беларусi пад кіраваннем Віктара Бабарыкіна
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Іна Афанасьева
Галоўная фан-зона II Еўрапейскіх гульняў адкрылася каля Палаца спорту ў Мінску
1 2 3 4 5  [6..10]      Наступная