Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў "Полымя міру" прыбыла ў Магілёўскую вобласць

Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў "Полымя міру" прыбыла ў Магілёўскую вобласць

Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў
30 Май 2019

Эстафета "Полымя міру" II Еўрапейскіх гульняў прайшла палавіну свайго шляху па Беларусі. З Віцебскай вобласці агонь прыбыў на Магілёўшчыну, каб разам з балельшчыкамі пабываць у самых знакавых і самабытных мясцінах рэгіёна.

Сімвал маючых адбыцца Гульняў сустрэлі 30 мая ў мемарыяльным комплексе "Буйніцкае поле". Больш за тысячу гараджан віталі факеланосцаў, сярод якіх былі салістка групы IOWА Кацярына Іванчыкава і вядомы беларускі мастак Віктар Альшэўскі.

У Буйніцкім Заасадзе "Полымя міру" здзейсніла сафары па чыгунцы, а затым адправілася на параходзе ў Магілёў. Пасля воднай прагулкі па Дняпры агонь II Еўрапейскіх гульняў і факеланосцы прадоўжылі маршрут і наведалі два буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы – "Магілёўліфтмаш" і "Магатэкс".

Увечары факелы II Еўрапейскіх гульняў запаліліся каля каскаднага фантана ў Паднікольскім парку. "Полымя міру" пранеслі па вуліцы Піянерскай да знакамітай плошчы Астролага, адкуль яно адправілася на карэце да плошчы Славы. Фінальным акордам дня ў Магілёве сталі канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады і маляўнічы салют.

Эстафета прадоўжыцца ў Шклове, дзе пабывае каля гарадской ратушы, затым – у Александрыі, Горках, на Блакітнай крыніцы – беларускім помніку прыроды. Акрамя таго, "Полымя міру" адправіцца да мемарыяла воінскай славы "Лудчыцкая вышыня" ў Быхаўскім раёне, пасля чаго прыбудзе да Чыгірынскага вадасховішча. Канцавой кропкай эстафеты ў Магілёўскай вобласці стануць Бабруйск і Бабруйскі раён.

Падарожжа эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў па Магілёўшчыне – у фотарэпартажы.

Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў "Полымя міру" прыбыла ў Магілёўскую вобласць
Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў "Полымя міру" прыбыла ў Магілёўскую вобласць
Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў "Полымя міру" прыбыла ў Магілёўскую вобласць
Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў "Полымя міру" прыбыла ў Магілёўскую вобласць
Мэр Магілёва Уладзімір Цумараў
1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная