У Брэсцкай вобласці налічваецца 47 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Жыць пад іх дахам для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія засталіся без апекі бацькоў, – гэта магчымасць знайсці паўнавартасную сям'ю. У Брэсце пакуль пяць такіх дамоў. Яны аб'ядналіся ў "Дзіцячы квартал на Васняцова". Мэта праекта – прыцягнуць увагу грамадства да жыцця дзяцей-сірот, а таксама палепшыць іх сацыялізацыю.