Дзень Інстытутаў Канфуцыя прайшоў у Мінску 24 верасня. Знакаміты культурна-гістарычны цэнтр беларускай сталіцы – Верхні горад – ператварыўся ў пляцоўку з яркімі элементамі традыцыйных свят Паднябеснай, танцамі і музыкай, майстар-класамі, нацыянальнай кухняй.
Арганізатарамі фестывалю выступілі Клас Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і вытворца бытавой тэхнікі "Мідэа".