Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзень горада ў Магілёве

Дзень Магілёва

Дзень Магілёва
30 Чэр 2018

У вялікія выхадныя ў Магілёве адзначалі адразу некалькі свят: пачынаючы з 28 чэрвеня (дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў) па 3 ліпеня (Дзень Незалежнасці) тут шумелі святочныя канцэрты, вабілі народныя гулянні, маршыравалі ў тэатралізаваных шэсцях калоны і грымелі салюты.

Сваю 751-ю гадавіну горад над Дняпром адзначыў з размахам: нягледзячы на пахмурнае надвор'е, маляўнічае тэатралізаванае шэсце "Люблю цябе, ганаруся табой, мой Магілёў!" ператварыла цэнтральныя вуліцы ў сапраўдны карнавал. У святочнай калоне акрамя традыцыйных прадстаўнікоў творчых калектываў і прадпрыемстваў горада быў асаблівы госць Дня горада – 6-гадовы "мэр". Міця Галіноўскі, які сыграў кіраўніка горада Магілёва, прадэкламаваў вершы і паціснуў руку старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміру Цумараву.

Акрамя шэсця, у горадзе прайшоў маштабны канцэрт вядомых беларускіх выканаўцаў, якія прыехалі на сваю малую радзіму – месца, дзе калісьці пачынаўся іх творчы шлях. У святочнай праграме "Магілёў у маім сэрцы" віншавалі горад з днём нараджэння Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Алёна Ланская, Пётр Ялфімаў, Іскуі Абалян, Наталля Падольская і – спецыяльны госць – Уладзімір Праснякоў.

У час святкавання Дня Магілёва ў горадзе "запалілася" новая імянная зорка – яе прысвяцілі ганароваму грамадзяніну, мецэнату і грамадскаму дзеячу Валерыю Казакову. А на вуліцах можна было сустрэць маладых людзей у гальштуках-бабачках і дзяўчат з букетамі нявесты: такі незвычайны дрэс-код – абавязковая ўмова ўдзелу ў забегу закаханых "Дарога да шчасця". Пад гукі музыкі – а чарада канцэртаў як эстраднай, так і сімфанічнай музыкі не спынялася ў горадзе ўсе святочныя выхадныя – гараджане любаваліся мастацкімі выставамі, куплялі сувеніры на кірмашах і ўдзельнічалі ў інтэрактыўных спаборніцтвах на тэматычных пляцоўках. Фінальным акордам 751-га дня нараджэння горада над Дняпром стаў маляўнічы феерверк.

Святочнае шэсце ў гонар Дня Магілёва – у спецыяльным фотарэпартажы!

Дзень Магілёва
Дзень Магілёва
Дзень Магілёва
Дзень Магілёва
Дзень Магілёва
1 2 3      Наступная