Дабрачынны паказ мод "З верай у будучыню" прайшоў 20 студзеня ў Нацыянальнай школе прыгажосці ў Мінску. Марафон "Ад сэрца да сэрца", які разлічаны на аказанне дапамогі дзецям з цяжкімі захворваннямі і абмежаванымі магчымасцямі, праходзіць на працягу пяці гадоў у Партызанскім раёне Мінска падчас рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці".