Гэты від хакея ў Беларусі пакуль яшчэ не вельмі распаўсюджаны і масавы – хутчэй экзатычны, асабліва на фоне любімай гульні з шайбай на лёдзе. Аднак разам з поспехамі жаночай зборнай краіны відовішчныя паядынкі з мячом і кароткай клюшкай заваёўваюць усё большае прызнанне балельшчыкаў. Матчы чэмпіянату Еўропы па індорхакеі, які Мінск прымаў 22-24 студзеня, даказалі гэта ў полнай меры.
На кантынентальны турнір у беларускую сталіцу прыехалі 8 мацнейшых нацыянальных зборных Еўропы. На пляцоўцы мінскага Палаца спорту спартсменкі спаборнічалі за ўзнагароды чэмпіянату і разыгрывалі 6 пуцёвак на сусветнае першынство 2018 года ў аргенцінскім Расарыа. На працягу некалькіх дзён у прыгожай і нярэдка небяспечнай гульні вызначыліся лепшыя: чэмпіёнам Еўропы стала зборная Нідэрландаў, серабро – у каманды Польшчы, а бронзу турніру на дамашняй пляцоўцы заваявалі спартсменкі з Беларусі.
Напружаныя моманты матчаў, інтрыгуючыя галы і эмоцыі балельшчыкаў – у рэпартажы…