У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Чэмпіянат Беларусі па футболе: БАТЭ – "Дынама-Брэст"

Чэмпіянат Беларусі па футболе: БАТЭ – "Дынама-Брэст"

Чэмпіянат Беларусі па футболе: БАТЭ –
20 Май 2020

Футбалісты барысаўскага БАТЭ 20 мая перамаглі брэсцкае "Дынама" з лікам 3:1 у гасцявым паядынку 10-га тура чэмпіянату Беларусі, замацаваўшыся на першым месцы.

Першы тайм гульні ў Брэсце прайшоў з невялікай перавагай гасцей. Рэзультатам гэтага стаў гол Станіслава Драгуна, які на 31-й мінуце сустрэчы замкнуў верхавую падачу Ігара Стасевіча з вуглавога. Прапусціўшы мяч, брастаўчане сталі дзейнічаць больш актыўна, і праз восем мінут іх хуткая контратака завяршылася голам Арцёма Мілеўскага, якому асісціраваў Павел Савіцкі – 1:1.

Пасля перапынку гледачы ўбачылі адкрыты атакуючы футбол, у якім больш дасягнулі поспеху падапечныя Кірылы Альшэўскага. Праўда, на 72-й мінуце барысаўчане маглі апынуцца ў ролі даганяючых, але адзін з лідараў "Дынама" Павел Савіцкі не змог трапіць у вароты з вельмі выгаднай сітуацыі. А літаральна праз мінуту барысаўчане правялі хуткую контратаку, і экс-капітан брастаўчан Павел Няхайчык паразіў вароты сваіх былых аднаклубнікаў. Яшчэ праз сем мінут усе пытанні аб пераможцы зняў сербскі форвард БАТЭ Неманья Міліч, які забіў гол ударам з лініі штрафной плошчы дынамаўцаў.

У нядзелю, 24 мая, гэтыя сапернікі сустрэнуцца ў вырашальным паядынку розыгрышу Кубка Беларусі, які адбудзецца на полі мінскага стадыёна "Дынама".

Чэмпіянат Беларусі па футболе: БАТЭ – "Дынама-Брэст"
Чэмпіянат Беларусі па футболе: БАТЭ – "Дынама-Брэст"
БАТЭ – "Дынама-Брэст"
БАТЭ – "Дынама-Брэст"
БАТЭ – "Дынама-Брэст"
1 2 3 4      Наступная