Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Брэст інтрыгуе: "12 артэфактаў" з гісторыі 1000-гадовага горада пакажуць на працягу юбілейнага года

Брэст інтрыгуе: "12 артэфактаў" з гісторыі 1000-гадовага горада пакажуць на працягу юбілейнага года

Брэст інтрыгуе:
31 Стд 2019

Толькі адзін унікальны экспанат і толькі на працягу аднаго тыдня – у Брэсце стартаваў праект "12 артэфактаў", які прадстаўляе рэдкасці з гісторыі 1000-гадовага горада. Кожны месяц юбілейнага 2019-га Брэсцкі абласны краязнаўчы музей будзе выстаўляць бясцэнныя рарытэты са сваіх фондаў: дакументы, прадметы археалогіі, іканапісу, вексілалогіі… На дэманстрацыю аднаго артэфакта адводзіцца ўсяго тыдзень! Публіцы абяцаюць паказаць сапраўды эксклюзіўныя рэчы – практычна ўсе яны будуць экспанавацца ўпершыню.

"Гэта прадметы, якім блізкія азначэнні "першы", "адзіны", "унікальны". Яны розныя па паходжанні, прызначэнні, часе ўзнікнення, але іх аб’ядноўвае вельмі важная акалічнасць – сувязь з гісторыяй і культурай Брэста", – адзначыла аўтар праекта, загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела краязнаўчага музея Ніна Кірылава.

Першым артэфактам праекта стаў самшытавы грэбень пачатку XIII стагоддзя, на які нанесены 13 літар кірыліцы. Яго ў 1970 годзе знайшоў школьнік-валанцёр у час раскопак гарадзішча старажытнага Бярэсця. "Знаходка сапраўды ўнікальная. У археалагічным музеі "Бярэсце" заўсёды быў прадстаўлены муляж. Каштоўнасць арыгінала настолькі вялікая, што мы захоўваем яго ў аддзеле фондаў", – дадала Ніна Кірылава.

Абласны краязнаўчы музей плануе здзіўляць наведвальнікаў на працягу ўсяго юбілейнага для Брэста года. Брастаўчан і гасцей горада запрашаюць стаць удзельнікамі шэрага цікавых праектаў, у тым ліку тысячагоддзю горада будзе прысвечана акцыя "Ноч у музеі". "Галоўная задача – завяршыць рээкспазіцыю і капітальны рамонт нашага філіяла – археалагічнага музея "Бярэсце". Будуць адкрыты новыя залы пастаяннай экспазіцыі, увядзём шмат новых музейных прадметаў. Ды і сам музей абновіцца", – рэзюмаваў дырэктар музея Аляксей Міцюкоў.

Прэзентацыя музейнага праекта "12 артэфактаў"
Прэзентацыя музейнага праекта "12 артэфактаў"
Прэзентацыя музейнага праекта "12 артэфактаў"
Брэст інтрыгуе: "12 артэфактаў" з гісторыі 1000-гадовага горада пакажуць на працягу юбілейнага года
Сведка знаходкі самшытавага грэбеня пры раскопцы гарадзішча Бярэсце ў 70-я гады XX стагоддзя Аляксандр Саўчук
1 2      Наступная