Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Бессмяротныя песні" і салют Перамогі: кульмінацыя свята 9 Мая ў горадзе-героі Мінску

"Бессмяротныя песні" і салют Перамогі: кульмінацыя свята 9 Мая ў горадзе-героі Мінску

9 Май 2019

"Огонёк", "Солдаты, в путь!", "Эх, путь-дорожка фронтовая", "Давно мы дома не были", "Партызанскія сёстры", "Возвращение", "Журавли", "Нам нужна одна победа", "Майский вальс", "День Победы" і шмат іншых усенародна любімых мелодый ваенных і пасляваенных гадоў прагучалі ў вялікім святочным канцэрце, прысвечаным 74-й гадавіне Вялікай Перамогі.

С надыходам прыцемку, калі ў Мінску запалілася святочная ілюмінацыя, на плошчы Перамогі пачаўся грандыёзны канцэрт "Бессмяротныя песні". Гэта частка тэлепраекта "Плошча Перамогі",які стаў ужо традыцыйным і праводзіцца з 2016 года па даручэнні кіраўніка дзяржавы. У памятны майскі вечар у самым сэрцы горада-героя Мінска сабраліся тысячы гасцей, і яшчэ мільёны гледачоў маглі бачыць свята ў прамым тэлеэфіры. На "сцэне" пад адкрытым небам зоркі беларускай эстрады і маладыя артысты стварылі неверагодна кранальны музычны спектакль, які гучаў пад акампанемент Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. Многія, акрамя выканання знакамітых песень, расказалі і пра сваіх родных – удзельнікаў вайны, яшчэ паз пацвердзіўшы: "Беларусь памятае"!

А на заканчэнне святочнага дня жыхароў і гасцей Мінска чакаў салют: роўна ў 23.00 у гонар Вялікай Перамогі начное неба сталіцы расквецілі адразу 30 залпаў, выпушчаныя з шасці агнявых пазіцый.

Заслужаная артыстка Беларусі Іскуі Абалян
Народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў
Саліст Вялікага тэатра Ілья Сільчукоў
Фіналістка нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"-2018 Маша Жыліна
Спявак Сяргей Валчкоў
1 2 3 4 5      Наступная