У медальнай калекцыі Беларусі на Гульнях у Рыа – трэцяе серабро: алімпійскую ўзнагароду заваявала прадстаўніца вольнай барацьбы Марыя Мамашук.
За гэты напружаны і хвалюючы дзень на дыване ў Рыа Марыя Мамашук паказала, што, несумненна, дастойна алімпійскага медаля. У 1/8 фіналу беларуска атрымала перамогу над спартсменкай з Казахстана Кацярынай Ларыёнавай (8:2), у чвэрцьфінале адолела прадстаўніцу Швецыі Катарыну Ёхансен (7:2), у паўфінальным паядынку сышлася з амерыканкай Аленай Піражковай і пацвердзіла сваю заяўку на ўзнагароду-2016 - 3:2. І толькі ў фінале супраць японкі Рысака Каваі Марыя Мамашук уступіла – 0:6.
Бронзавыя медалі ў вазе да 63 кг заваявалі Кацярына Ларыёнава (Казахстан) і Моніка Міхалік (Польшча).