Праз некалькі тыдняў біятланісты нацыянальнай зборнай прымуць удзел у чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне. Пакуль жа спартсмены пачалі шосты збор у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы".
У складзе жаночай каманды на збор выкліканы Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Алена і Ірына Кручынкіны, Адаліна Сабітава. У мужчын – Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў, Максім Варабей, Антон Смольскі, Мікіта Лобастаў, Дзмітрый Лазоўскі і Ягор Казарынаў.
На здымку: беларускі біятланіст Дзмітры Лазоўскі