Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларускае саломапляценне названа спадчынай ЮНЕСКА

Саломапляценне Беларусі ўключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

6 Снж 2022

Саломапляценне – самабытны элемент традыцыйнага народнага мастацтва, носьбіт унікальнага культурнага кода і нацыянальны здабытак беларусаў. На чарговым пасяджэнні Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў Марока было прынята рашэнне аб уключэнні гэтага феномена беларускай культуры ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Мудрагелістыя ўзоры, паветраныя павукі-абярэгі, дзіўныя птушкі і нават магутныя зубры – чаго толькі не робяць з саломкі беларускія майстры! Са старажытных часоў гэта рамяство дапамагала ствараць трывалыя і зручныя вырабы для побыту і паўсядзённых гаспадарчых спраў. Але напоўненая святлом і цеплынёй сонечна-жоўтая салома стала натхненнем і для творчасці. Рукі майстроў стваралі сапраўдныя шэдэўры для прыгажосці і радасці, пры гэтым напаўняючы іх глыбокім народным сімвалізмам. У нашы дні мастацкія вырабы і сувеніры з саломы госці вязуць дадому як сардэчны падарунак самым блізкім і напамін пра сінявокую Беларусь. У такіх вырабаў няма аналагаў у свеце, бо гэта адна з адметных асаблівасцей мастацкіх традыцый беларускага народа, яго самабытнай духоўнай культуры.

Вытокі саломапляценняадносяцца да перыяду пашырэння земляробства на мяжы II-I тысячагоддзяў да н. э. на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Вядома, што ва ўсходніх славян гэта рамяство было цесна звязана са старажытнымі абрадамі земляробства, а таксама неабходным для жыцця культам хлеба і ўрадлівасці. Спрадвеку беларусы лічылі саломку, якая ўвабрала ў сябе цеплыню летняга сонца, аналагам золата, таму часта яе выкарыстоўвалі ў афармленні царкоўнага ўбрання, напрыклад, галоўнай брамы іканастаса ў праваслаўным храме.

У XVIII-XIX стагоддзях саломапляценне было распаўсюджана шырэй на Беларускім Палессі, а з пачатку ХХ-га яно атрымала папулярнасць па ўсёй краіне. У 1960-80-я саломка нібы перажыла другое нараджэнне, што звязана з асваеннем тэхнікі на фабрыках мастацкіх промыслаў для выпуску сувеніраў і дэкаратыўных вырабаў, пашырэннем прыёмаў гэтага рамяства. Больш таго, з'явіўся жанр дэкаратыўнай анімалістычнай скульптуры ў творчасці такіх народных майстроў як Вера Гаўрылюк, Таісія Агафоненка, Ларыса Лось, Лідзія Главацкая, Тамара Паўлоўская…

Цяпер саломапляценнем займаюцца ў розных рэгіёнах краіны, а носьбітамі гэтага рамяства з'яўляюцца больш за 200 майстроў, 20 з якіх удастоены звання "Народны майстар Беларусі". Для папулярызацыі саломапляцення ў Беларусі праводзяцца навучальныя курсы, майстар-класы ад прафесіяналаў, шматлікія выставы, фестывалі рамёстваў і народнай творчасці.

Саломапляценне – самабытны элемент традыцыйнага народнага мастацтва, носьбіт унікальнага культурнага кода і нацыянальны здабытак беларусаў. На чарговым пасяджэнні Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў Марока было прынята рашэнне аб уключэнні гэтага феномена беларускай культуры ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
 
Мудрагелістыя ўзоры, паветраныя павукі-абярэгі, дзіўныя птушкі і нават магутныя зубры – чаго толькі не робяць з саломкі беларускія майстры! Са старажытных часоў гэта рамяство дапамагала ствараць трывалыя і зручныя вырабы для побыту і паўсядзённых гаспадарчых спраў. Але напоўненая святлом і цеплынёй сонечна-жоўтая салома стала натхненнем і для творчасці. Рукі майстроў стваралі сапраўдныя шэдэўры для прыгажосці і радасці, пры гэтым напаўняючы іх глыбокім народным сімвалізмам. У нашы дні мастацкія вырабы і сувеніры з саломы госці вязуць дадому як сардэчны падарунак самым блізкім і напамін пра сінявокую Беларусь. У такіх вырабаў няма аналагаў у свеце, бо гэта адна з адметных асаблівасцей мастацкіх традыцый беларускага народа, яго самабытнай духоўнай культуры. 
 
Вытокі саломапляцення адносяцца да перыяду пашырэння земляробства на мяжы II-I тысячагоддзяў да н. э. на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Вядома, што ва ўсходніх славян гэта рамяство было цесна звязана са старажытнымі абрадамі земляробства, а таксама неабходным для жыцця культам хлеба і ўрадлівасці. Спрадвеку беларусы лічылі саломку, якая ўвабрала ў сябе цеплыню летняга сонца, аналагам золата, таму часта яе выкарыстоўвалі ў афармленні царкоўнага ўбрання, напрыклад, галоўнай брамы іканастаса ў праваслаўным храме.
 
У XVIII-XIX стагоддзях саломапляценне было распаўсюджана шырэй на Беларускім Палессі, а з пачатку ХХ-га яно атрымала папулярнасць па ўсёй краіне. У 1960-80-я саломка нібы перажыла другое нараджэнне, што звязана з асваеннем тэхнікі на фабрыках мастацкіх промыслаў для выпуску сувеніраў і дэкаратыўных вырабаў, пашырэннем прыёмаў гэтага рамяства. Больш таго, з'явіўся жанр дэкаратыўнай анімалістычнай скульптуры ў творчасці такіх народных майстроў як Вера Гаўрылюк, Таісія Агафоненка, Ларыса Лось, Лідзія Главацкая, Тамара Паўлоўская…
 
Цяпер саломапляценнем займаюцца ў розных рэгіёнах краіны, а носьбітамі гэтага рамяства з'яўляюцца больш за 200 майстроў, 20 з якіх удастоены звання "Народны майстар Беларусі". Для папулярызацыі саломапляцення ў Беларусі праводзяцца навучальныя курсы, майстар-класы ад прафесіяналаў, шматлікія выставы, фестывалі рамёстваў і народнай творчасці.

Мастацкія вырабы з беларускай саломкі
Мастацкія вырабы з беларускай саломкі
Саломапляценне Беларусі ўключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА
Вырабы майстроў з Астравецкага цэнтра культуры і творчасці
Майстар народных промыслаў аддзела рамёстваў Астравецкага цэнтра культуры і творчасці Алена Малышава
1 2 3      Наступная