Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Арына Сабаленка правяла ў Мінску майстар-клас для юных тэнісістаў

Арына Сабаленка правяла ў Мінску майстар-клас для юных тэнісістаў

Арына Сабаленка правяла ў Мінску майстар-клас для юных тэнісістаў
27 Ліс 2018

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка правяла майстар-клас для выхаванцаў СДЮШАР па тэнісе "Змена". Удзел у мерапрыемстве прынялі больш за 150 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзроставых катэгорыях 8-10 гадоў. Кожны жадаючы змог сфатаграфавацца з вядомай тэнісісткай і атрымаць аўтограф.

"Прыемна бачыць, калі тэнісам займаюцца столькі дзяцей, некаторыя з іх у бліжэйшым будучым, магчыма, стануць топ-ігракамі, – падзялілася ўражаннямі ад майстар-класа Арына Сабаленка. – Я спадзяюся, што ў іх усё складзецца ў прафесійнай кар'еры".

Арына Сабаленка займае адзінадцаты радок у сусветным рэйтынгу (WTA). Па выніках мінулага сезона яна атрымала ўзнагароды WTA "Прарыў месяца", "Ігрок месяца", а таксама "Дэбют года".

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка
Майстар-клас Арыны Сабаленкі для юных тэнісістаў
Майстар-клас Арыны Сабаленкі для юных тэнісістаў
Майстар-клас Арыны Сабаленкі для юных тэнісістаў
Майстар-клас Арыны Сабаленкі для юных тэнісістаў
1 2 3 4      Наступная