Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Агні вялікага горада: навагодняя ілюмінацыя ў Мінску

Агні вялікага горада: навагодняя ілюмінацыя ў Мінску

Агні вялікага горада: навагодняя ілюмінацыя ў Мінску
16 Снж 2015

Разам з усім светам Мінск у чаканні галоўных свят года. Вітрыны гандлёвых цэнтраў, рады кірмашоў і сувенірных крам, залы рэстаранаў і кафэ ўжо некалькі тыдняў прыцягваюць гасцей эфектнымі ўпрыгажэннямі. Нават пры адсутнасці снегу, што для сапраўднай беларускай зімы нязвыкла, адчуванне казкі прыйшло ў горад. Не хапала галоўнага! І 15 снежня ў беларускай сталіцы афіцыйна прадставілі святочнае афармленне і запалілі агні навагодняй ілюмінацыі.

У гэтым годзе на самых вялікіх пляцоўках Мінска ўстаноўлены 24 навагоднія ёлкі, галоўная з якіх, па традыцыі, у самым цэнтры горада – на Кастрычніцкай плошчы. Паводле задумы дызайнераў, 2016-ы яна сустракае поўнасцю абноўленай: 35-метровая прыгажуня стала "больш стройнай", але ўжо не нагадвае ідэальна роўны конус, а больш падобная на лясную яліну. Знутры эфектны аб'ём ствараецца спецыяльнымі пражэктарамі, а завяршаюць вобраз упрыгажэнні з матывамі беларускага арнаменту і больш як 7 тысяч рознакаляровых лямпачак. Святочны ансамбль цэнтра сталіцы дапоўнілі ззяючыя падвесныя шары дыяметрам каля 60 см, якія ўпершыню ўпрыгожылі светлавыя мачты.

Цырымонія ўключэння навагодняй ілюмінацыі ў Мінску адбылася каля галоўнай ёлкі краіны роўна ў 17.05. Палюбавацца святочным дэкорам і зрабіць фота на фоне навагодняга сімвала-2016 сабраліся сотні мінчан і гасцей горада. Асабліва папулярныя сярод аматараў сэлфі ажурныя ззяючыя шары-альтанкі, дыяметр якіх дасягае 8 м, а вага – амаль 750 кг. Гэтыя ўпрыгажэнні выраблены з 350 м святлодыёднага дзюралайту і амаль 150 м гірляндаў з больш як 11 тысячамі лямпачак.

Святочная ілюмінацыя ў Мінску будзе ззяць з 15 снежня па 14 студзеня (Стары Новы год): у вячэрні час – да 23.00, раніцай – з 6.00 да адключэння вулічнага асвятлення. Па традыцыі 24 і 31 снежня, 6 і 13 студзеня навагоднія агні не выключацца на працягу ўсёй ночы.

Акрамя традыцыйных месц Мінска, упершыню ў гэтым годзе святочная навагодняя падсветка з'явілася ўздоўж старадаўняга Лошыцкага парку і на пляцоўцы каля Камароўскага рынку, а каля будынка мінскага цырка ўстаноўлена святлодыёднае пано з яркімі навагоднімі персанажамі і віншаваннямі.

Прапануем зрабіць віртуальную прагулку па вуліцах пераднавагодняга Мінска і адчуць настрой свята па-беларуску…

Агні вялікага горада: навагодняя ілюмінацыя ў Мінску
Агні вялікага горада: навагодняя ілюмінацыя ў Мінску
Агні вялікага горада: навагодняя ілюмінацыя ў Мінску
Агні вялікага горада: навагодняя ілюмінацыя ў Мінску
Агні вялікага горада: навагодняя ілюмінацыя ў Мінску
1 2 3 4 5      Наступная