У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Чэмпіянат свету па летнім біятлоне ў Раўбічах

Чэмпіянат свету па летнім біятлоне-2019 у Раўбічах

Чэмпіянат свету па летнім біятлоне-2019 у Раўбічах
25 Жнв 2019

Летні чэмпіянат свету па біятлоне адбыўся 23-25 жніўня ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы". Беларускія "Раўбічы" прымалі турнір такога маштабу другі раз: да гэтага сусветнае першынство праводзілася ў 1999 годзе. За высокія ўзнагароды змагаліся амаль 250 спартсменаў з 26 краін. Сярод удзельнікаў былі і вядомыя біятланісты, прызёры чэмпіянатаў свету і Алімпійскіх гульняў – Цімафей Лапшын, Ганна Фроліна, Андрэй Растаргуеў, Кацярына Глазырына, Ларыса Кукліна, Красімір Анеў, Валянціна і Віта Семярэнка, Сяргей Сямёнаў.

Намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля сказаў, што арганізатары прыклалі ўсе намаганні, каб гэты турнір прайшоў на высокім узроўні. Ён выказаў удзячнасць Міжнароднаму саюзу біятланістаў за аказаны давер правесці чэмпіянат свету па летнім біятлоне і выказаў надзею, што і ў будучым Беларусь будзе праводзіць буйныя міжнародныя спаборніцтвы.

У цырымоніі адкрыцця таксама прыняў удзел першы віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) Іржы Гамза.

Беларускую каманду на спаборніцтвах прадставілі Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына і Алена Кручынкіны, Раман Ялётнаў, Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей і Віктар Крыўко.

Сярод беларускіх юніёраў за ўзнагароды сусветнага форуму змагаліся Наталля Карніцкая, Карына Ануфрыенка, Аліна Пільчук, Дар'я Кудаева, Арына Яборава, Ганна Мусатава, Дзмітрый Лазоўскі, Мікіта Лабастаў, Раман Чапыжоў, Кірыл Цюрын, Аляксандр Мацкевіч, Ілья Аўсеенка і Сцяпан Данілаў.

На фота: пераможцы ў гонцы праследавання на летнім ЧС па біятлоне-2019 сярод юніёраў беларусы Мікіта Лабастаў і Дзмітрый Лазоўскі 

Удзельнікі чэмпіяната свету па летнім біятлоне треэніруюцца ў "Раўбічах"
Удзельнікі чэмпіяната свету па летнім біятлоне треэніруюцца ў "Раўбічах"
Удзельнікі чэмпіяната свету па летнім біятлоне треэніруюцца ў "Раўбічах"
Удзельнікі чэмпіяната свету па летнім біятлоне треэніруюцца ў "Раўбічах"
Чэмпіянат свету па летнім біятлоне-2019 у Раўбічах
1 2 3 4 5  [6..11]      Наступная