Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

9 Жнв 2016

Жараб'ёўка выступленняў кандыдатаў у дэпутаты на тэлебачанні і радыё адбудзецца 12 жніўня

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ход выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў будуць асвятляць тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу выходзіць на фінішную прамую. Акруговыя выбарчыя камісіі разглядаюць дакументы патэнцыяльных кандыдатаў, пасля чаго будзе прынята рашэнне аб іх рэгістрацыі. Рэгістрацыя завяршаецца 11 жніўня. Кандыдаты па Мінску атрымаюць магчымасць звярнуцца да выбаршчыкаў шляхам выступленняў у эфіры тэлеканала "Беларусь 3". Астатнія кандыдаты таксама змогуць выступіць на тэлебачанні ў рэгіёнах, ад якіх яны вылучаліся.

Пільна сачыць за перадвыбарнай кампаніяй прадоўжыць і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, а 11 верасня, у дзень выбараў, на "Беларусь 1" будзе працаваць інфармацыйны канал.

У Цэнтрвыбаркаме 12 жніўня ў Мінску пройдзе жараб'ёўка выступленняў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на тэлебачанні і радыё. У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, кандыдатам прадастаўлена магчымасць выступіць на бязвыплатнай аснове на тэлебачанні адзін раз.

Працягласць кожнага выступлення абмежавана 5 мінутамі. На тэлебачанні ўсе выступленні будуць транслравацца ў прамежку з 19.00 да 20.00 - найбольш рэйтынгавы час. Выступленні кандыдатаў у дэпутаты пачнуцца 15 жніўня і пройдуць у рабочыя дні да 2 верасня. Тэлеэфір усім удзельнікам палітычнай гонкі прадастаўляецца бясплатна. Не дапускаецца выкарыстанне ў выступах аўдыя- і відэаматэрыялаў.

Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі 11 верасня, у дзень выбараў, падрыхтуе дадатковыя выпускі навін. Чакаюцца прамыя ўключэнні з Цэнтрвыбаркама і інфармацыйнага цэнтра па выбарах-2016, які 11 верасня ў 9.00 адкрыецца ў Палацы Рэспублікі. Вечарам першыя вынікі парламенцкіх выбараў з удзелам палітолагаў і экспертаў будуць падведзены ў інфармацыйна-аналітычнай праграме "Галоўны эфір".

Акрамя таго, АТН збіраецца асвятляць выбары ў новым фармаце, з прыцягненнем найноўшай тэлевізійнай тэхнікі і мадэрнізаванай студыі "600 метраў". З дапамогай карэспандэнтаў Агенцтва тэленавін беларусы змогуць атрымліваць аператыўную інфармацыю аб яўцы і настроях выбаршчыкаў, меркаваннях наглядальнікаў і экспертнай супольнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі