У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

10 Чэр 2016

Заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп патэнцыяльныя кандыдаты ў дэпутаты змогуць падаць пасля 27 чэрвеня

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп патэнцыяльныя кандыдаты ў дэпутаты змогуць падаць пасля 27 чэрвеня. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў сваім відэазвароце, размешчаным на спецыяльным інфармацыйным рэсурсе да выбараў у Палату прадстаўнікоў, паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына, у прыватнасці, паведаміла, што да 24 чэрвеня ўключна можа быць праведзена вылучэнне прадстаўнікоў у склады выбарчых камісій. Яна нагадала, што вылучаць сваіх прадстаўнікоў у акруговыя і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі могуць кіруючыя органы палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, а таксама грамадзяне ў колькасці не менш як 10 чалавек, якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі, і працоўныя калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, іх структурных падраздзяленняў пры ўмове, што ў гэтым працоўным калектыве працуе не менш за дзесяць чалавек. Інфармацыя аб тым, дзе будуць прымацца дакументы, будзе размешчана на сайтах абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама ў сродках масавай інфармацыі.

Да 28 чэрвеня, на працягу трох дзён, будуць утвораны абласныя, Мiнская гарадская тэрытарыяльныя камісіі і акруговыя камісіі. Усяго да выбараў у парламент утвараецца 110 выбарчых акруг. Сярэдняя колькасць выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі кожнай акругі, складае 63 700 чалавек. "Менавіта акруговыя камісіі будуць вызначаць парадак вылучэння кандыдатаў на тэрыторыі кожнай акругі. Пасля пачатку работы акруговых выбарчых камісій (гэта адбудзецца пасля 27 чэрвеня), патэнцыяльныя кандыдаты маюць права падаць заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп", - праінфармавала старшыня ЦВК. Падрабязна аб парадку падачы гэтых дакументаў, іх разглядзе і абскарджанні дзеянняў акруговых выбарчых камісій (калі будзе прынята адмоўнае рашэнне) Лідзія Ярмошына паабяцала расказаць у сваім наступным відэазвароце, калі непасрэдна падыдзе тэрмін вылучэння.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты стартуе 3 ліпеня і завершыцца 1 жніўня. У гэты час будуць праходзіць сходы працоўных калектываў па гэтым пытанні, з'езды палітычных партый, а таксама будуць працаваць ініцыятыўныя групы грамадзян па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння прэтэндэнтаў на крэсла ў парламенце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс